BE RU EN

«Мы - вялікі народ. Мы - пераможам!»

  • 20.08.2020, 21:50

Ніколі не сумнявайцеся ў беларусах.

«Хто там казаў, што людзі стаміліся і што пратэст заціхае? - задае рытарычнае пытанне яшчэ адзін удзельнік сённяшняга мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Менску. - Хто сцвярджаў, што ў нас мала сілаў?

Дык вось не!

Я сёння быў на плошчы каля помніка Леніну ў Менску і гэта было вельмі моцна. Пры тым, што пратэсты праходзяць штодня і з раніцы да вечара ў розных пунктах Менска, вечарам у цэнтры збіраюцца тысячы людзей. І ад іх энэргетыкі можна падсілкоўваць батарэйкі.

Ніколі не сумнявайцеся ў беларусах. Ніколі не верце ныцікам і слабакам. Мы - вялікі народ. Мы пераможам!»

Апошнія навіны