BE RU EN

У Менску затрыманыя карэспандэнты «Радыё Свабода»

  • 21.08.2020, 20:12

Ужо некалькі гадзін яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС.

У Менску затрыманыя карэспандэнты Расейскай службы Радыё Свабода Юлія Вішнявецкіх і Андрэй Кісялёў, паведамляе «Голос Америки».

Іх спынілі для праверкі дакументаў. Ужо некалькі гадзін яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС горада. Вішнявецкім і Кісялёў - супрацоўнікі Маскоўскага бюро Радио Свобода. Перад іх ад'ездам у Менск рэдакцыя запрасіла ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь афіцыйны дазвол на акрэдытацыю сваіх супрацоўнікаў для працы на тэрыторыі краіны. Пакуль Радыё Свабода не ўдалося атрымаць у прадстаўнікоў беларускіх уладаў тлумачэння таго, што здарылася.

У Беларусі блізу двух тыдняў працягваюцца масавыя акцыі пратэсту, што пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Улады абвясцілі пра перамогу Лукашэнкі, які знаходзіцца ва ўладзе 26 гадоў. Апазіцыя заявіла пра масавыя фальсіфікацыі і не прызнала вынікаў, сцвярджаючы, што перамогу здабыла Святлана Ціханоўская.

Услед за гэтым у краіне пачаліся беспрэцэдэнтныя маніфестацыі. Улады беспаспяхова спрабавалі разагнаць іх, былі затрыманыя тысячы людзей, сотні пацярпелі, прынамсі два чалавекі загінулі.

Улады перашкаджаюць працы ў краіне журналістаў і незалежнаму асвятленню пратэстаў. 7 жніўня з Менска была дэпартаваная здымачная група тэлеканалу «Настоящее Время».

Апошнія навіны