BE RU EN

Журналістаў расейскай службы «Радио Свобода» дэпартуюць з Беларусі

  • 21.08.2020, 21:05

Іх затрымалі сёння каля МТЗ.

Журналістаў расейскай службы «Радио Свобода» Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва, затрыманых сёння ля МТЗ, дэпартуюць з Беларусі, піша tut.by. Ім будзе забаронены ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў. На машыне расейскай амбасады журналістаў вязуць у Смаленск.

Нагадаем, журналістаў спынілі сёння для праверкі дакументаў. Перад іх ад'ездам у Менск рэдакцыя запрасіла ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь афіцыйны дазвол на акрэдытацыю сваіх супрацоўнікаў для працы на тэрыторыі краіны.

Улады Беларусі сістэматычна перашкаджаюць працы ў краіне журналістаў і незалежнаму асвятленню пратэстаў апошніх некалькіх тыдняў.

Апошнія навіны