BE RU EN

Тысячы менчукоў сталі ў ланцуг салідарнасці - ад Курапатаў да Акрэсціна

  • 21.08.2020, 21:41

У беларускай сталіцы ў пятніцу ўвечары прайшла акцыя ланцуг пакаяння. У ёй узялі ўдзел тысячы менчукоў.

На задуму ўдзельнікаў акцыі, яны сталі ланцужком ад ІЧУ на Акрэсціна праз увесь горад да ўрочышча Курапаты пад Менскам.

Людзі выстройваліся ў ланцуг па ўсім горадзе - на Нямізе, Грушаўцы, у раёне Акадэміі навук, у саміх Курапатах. Удзельнікі акцыі трымалі сцягі, аўто, якія праязджалі, падтрымлівалі іх сігналамі.

Урочышча Курапаты пад Менскам з'яўляецца месцам пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Паводле некаторых звестак, тут пахаваныя ад 30 тысяч да 100 тысяч чалавек. Тэрыторыя пахавання займае 15 га і ахоўваецца дзяржавай.

У Беларусі ўжо больш за тыдзень працягваюцца масавыя акцыі пратэсту.

Апошнія навіны