BE RU EN

Літоўскі брэнд абутку выпусціў кеды для беларусаў-пратэстоўцаў

  • 22.08.2020, 21:08

«Зычым сіл выгнаць прэч дыктатуру і вечнай свабоды суседзям».

Літоўскі брэнд абутку выпусціў кеды ў бела-чырвоную палоску на знак падтрымкі народу Беларусі, зрабіўшы такі вось смяхотны допіс у Інстаграме, піша тэлеграм-канал «Вусы Лукашэнкі».

Пераклад тэксту:

«Былі часы (і дзякуй Богу, што яны былі), калі Інкарукасамі (назва брэнда) мы штурхалі танкі акупантаў. Зычым сіл выгнаць прэч дыктатуру і вечнай свабоды суседзям».

Апошнія навіны