BE RU EN

Балі праз COVID-19 не будзе прымаць турыстаў да канца года

  • 25.08.2020, 21:18

Пакуль невядома, калі востраў зноў адкрыюць для замежных падарожнікаў.

Улады Інданэзіі наважылі не адкрываць востраў Балі для турыстаў да канца года праз пагрозу распаўсюджвання COVID-19. Пра гэта заявіў губернатар вострава Ваян Костар, паведамляе BBC.

З яго слоў, улады Балі плануюць засяродзіцца на прыцягненні ўнутраных турыстаў, каб пачаць аднаўленне эканомікі пасля пандэміі. Эканоміка Балі на 80% залежыць ад турызму.

Пры гэтым губернатар не ўдакладніў, калі востраў зноў адкрыюць для замежных падарожнікаў. Раней планавалася, што замежныя турысты змогуць наведваць краіну з 11 верасня.

Апошнія навіны