«Саша, і турэмная, і ўціхамірвальная табе пасуюць»
- 30.08.2020, 21:33
Плакаты і лозунгі беларускага пратэсту.
30 жніўня – у дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі – у Менску прайшла шматлікая акцыя пратэсту «Марш міру і незалежнасці». Паводле розных ацэнак, у ёй удзельнічалі некалькі сотняў тысячаў чалавек. З раніцы сілавікі перакрылі плошчу Незалежнасці, аднак пратэстоўцы дайшлі да Палаца Незалежнасці. З якімі лозунгамі і плакатамі выйшлі пратэстоўцы на чарговую масавую акцыю – у фотагалерэі «Дажджу».