Названая садавіна, які падаўжае маладосць
- 29.01.2021, 21:42
Экспэрты правялі экспэрымент з сокам гэтага фрукта.
Ужыванне гранатавага соку запавольвае працэс старэння, тармозіць развіццё захворванняў сэрца і онказахворванняў. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з навуковай лабараторыі Amazentis and the Laboratory of Integrative Systems Physiology.
Як піша «Обозреватель», яны праводзілі экспэрымент на пладовых мушках. Эфект ужывання граната быў відавочны. Акрамя таго, што ў насякомых павысілася фізічная актыўнасць, працягласць жыцця самцоў насякомых павялічылася на 18%, а працягласць жыцця самак - на 8%.
Таксама навукоўцы паведамляюць, што ў гранаце змяшчаецца ураліцін А, які паляпшае функцыянаванне мітахондрыі ў клетках. Гэта дапамагае прадухіліць цягліцавую слабасць і павялічыць працягласць жыцця, а таксама абараняе ад хвароб сэрца і раку.
Апошні факт раней быў даказаны на прыкладзе рака прастаты. Яго галоўным індыкатарам з'яўляецца прастатаспецыфічны антыген (ПСА). Мужчыны, у якіх узровень ПСА падвойваецца за кароткі перыяд часу, падвяргаюцца падвышанай рызыцы смерці ад рака прастаты.
Ужыванне 237 мл гранатавага соку на дзень запавольвае час падваення ПСА з 15 да 54 месяцаў, тым самым зніжаючы рызыку з'яўлення анкалогіі.