У Менску затрымалі чатырох супрацоўнікаў Symbal.by
- 30.01.2021, 20:36
Іх адвезлі ў РУУС.
Чатырох супрацоўнікаў крамы Symbal.by, куды сёння прыйшлі супрацоўнікі АБЭЗ, адвезлі ў Савецкае РУУС Менска, паведаміў у «Фэйсбук» дырэктар крамы Павел Белавус.
Паводле ягоных слоў, супрацоўнікі АБЭЗ вынеслі з памяшкання на праспекце Машэрава, 18 усю тэхніку і тавар.
А 13:00 у Савецкі РУУС былі дастаўлены намеснік дырэктара Мікіта Броўка і бухгалтарка Ксенія Міклашэўская. А 19:30, пасля сямігадзіннага вопісу маёмасці і тавараў, у Савецкі РУУС павезлі супрацоўніц крамы Вольгу Ігнатовіч і Насту Трафімчык.