BE RU EN

Сірэны трывогі, няма святла і сувязі: Іран спаралізавала маштабная хіба

  • 30.01.2021, 21:41

Тэгеран не выключае, што падпаў пад маштабную кібэратаку.

У Тэгеране ўмыкалася паветраная трывога. Уночы з 29 на 30 студзеня ў іранскай сталіцы завылі сірэны, зламаліся сістэмы геалакацыі, не дзейнічаў інтэрнэт, а таксама ўпершыню за шмат гадоў было спынены авіяцыйны рух. Святло ў некаторых раёнах таксама было адлучанае. Пра гэта паведамляе Guildhall са спасылкай на агенцтва Jamaran.

Сірэны не змаўкалі блізу 15 хвілін і моцна напалохалі гараджан, нагадаўшы пра бамбаванне Тэгерана падчас іранска-ірацкай вайны. Пры гэтым у аэрапорце Тэгерана вымкнулі электрычнасць, былі недаступныя сайты некаторых іранскіх аэрапортаў, а сайт іранскага Агенцтва атамнай энэргіі дагэтуль не адноўлены. Паведамлялася таксама, што зламалася радыёлакацыйная сістэма Вартавых ісламскай рэвалюцыі ў іранскім войску. Іран не выключае, што падпаў пад маштабную кібэратаку.

Іранскія афіцыйныя асобы запэўнілі, што хіба ў дзейнасці сістэмы адной з арганізацый стала прычынай з'яўлення гуку сірэн трывогі ў заходняй частцы Тэгерана. Агенцтва адзначае, што пасля хібы ў дзейнасці сірэна была вымкнутая. Назва арганізацыі не паведамляецца.

Пры гэтым кіраўнік дэпартамента экстранных сітуацый правінцыі Тэгеран Мансур Дараджаці паведаміў, што "сірэна спрацавала праз пранікненне вады пасля моцнага дажджу ў сістэму абвяшчэння трывогі".

Апошнія навіны