Капіталізацыя Tesla ўпершыню перавысіла $800 млрд
- 8.01.2021, 21:11
За 2020 год рынкавы кошт кампаніі вырас у восем разоў.
Кошт акцый вытворцы электракара Tesla вырас на 4,9% у пятніцу 8 студзеня. Гэта павялічыла капіталізацыю кампаніі да рэкордных $800 млрд, паведамляе Reuters.
На папярэдніх таргах рынкавы кошт кампаніі перавысіў $774 млрд і перавысіў капіталізацыю Facebook. Тады Tesla стала пятай па кошце кампаніяй на біржы Уол-стрыт.
За 2020 год рынкавы кошт кампаніі вырас у восем разоў. Яшчэ ў панядзелак 4 студзеня Tesla ацэньвалі ў $744,5 млрд.