BE RU EN

У Менск прыйшла сапраўдная зіма

  • 8.01.2021, 21:18

Прырода вырашыла нагадаць менчукам, што такое сапраўдная зіма, і заваліла горад снегам.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снегапады спыняцца толькі да вечара суботы. У Менску ва ўборцы снегу задзейнічана 620 адзінак рознай спецыялізаванай тэхнікі. Камунальнікі расчышчаюць горад у кругласутачным рэжыме, але прызнаюцца, што дадатковая дапамога ўсё роўна не перашкодзіць, паведамляе tut.by.

- Мы заклікаем суб'екты гаспадарання не заставацца ў баку і актыўна ўключацца ва ўборку снегу на сваіх і замацаваных тэрыторыях. Толькі разам мы можам зрабіць горад чыстым і бяспечным, - цытуе агенцтва «Минск-Новости» намесніка старшыні Менгарвыканкама Аляксандра Дараховіча.

І хоць зіма ў горадзе для камунальнікаў - справа клапотная, але затое вельмі прыгожа. Глядзіце самі.

Апошнія навіны