BE RU EN

Лію Ахеджакаву пасля спектакля выклікалі ў СК РФ

  • 1.10.2021, 21:28

Пра гэта паведаміла сама народная акторка Расеі

83-гадовая народная акторка РФ Лія Ахеджакава заявіла 1 кастрычніка на традыцыйным зборы трупы тэатр «Современник» перад адкрыццём сезона, што яе выклікалі ў Следчы камітэт у сувязі са спектаклем «Першы хлеб», паведамляе сайт kp.ru.

Са слоў Ахеджакавай, яе запрасілі на гутарку ў Следчы камітэт пасля заявы грамадскай арганізацыі «Афіцэры Расеі».

«Мне так цяжка», - адзначыла акторка.

Таксама паведамляецца, што актор Сямён Шомін, які выконваў у гэтым спектаклі галоўную ролю, прыйшоў на збор трупы з пабітым тварам. Якая непрыемнасць здарылася з акторам пакуль невядома. Аднак было прынятае рашэнне замяніць яго ў спектаклі Рынат Ташымавым, які раней быў акторам екацярынбургскага «Каляда-тэатра» і з'яўляецца аўтарам п'есы.

Апошнія навіны