Удзельнік страйку на «Беларуськаліі»: Лукашэнка, цябе чакае Гаага
- 13.10.2021, 21:42
Білеты ўжо набытыя.
Удзельнік страйку ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Канановіч звярнуўся да беларусаў, паведамляе Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне працоўных» БАР.
Ён заклікаў прадаўжаць барацьбу за ўласную свабоду і бяспеку, знаходзячыся, мабыць, ля аднаго з найбольш значных будынкаў у біяграфіі дыктатара - каля міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.
«Білеты ўжо набытыя, засталося толькі даставіць цыркача на яго трон - лаву падсудных. Перамога будзе за намі», - піша Telegram-канал.