BE RU EN

Ганна Фатыга: Для вызвалення палітвязняў трэба ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі

  • 21.12.2021, 18:41

Тысячы беларусаў знаходзяцца ў цяжкіх умовах.

Дэпутат Еўрапейскага парламента, былая міністарка замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга заклікала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Надыходзіць асаблівы час, які кожны з нас павінен правесці са сваімі блізкімі. На жаль, за нашай усходняй мяжой тысячы беларусаў правядуць гэты перыяд у цяжкіх умовах у турмах, арыштах, калоніях, удалечыні ад сваіх сем'яў. Шмат месяцаў я нязменна заклікаю да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі.

Сёння я хацела б звярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю з Палінай Шарэнда-Панасюк і Андрэем Войнічам. Шарэнда-Панасюк, даўняя прадэмакратычная актывістка, адбывае двухгадовы тэрмін у калоніі-пасяленні ў Гомелі, дзе яе ўжо пяты раз адправілі ў штрафны ізалятар. Яе становішча вельмі трывожнае. Андрэю Войнічу, які адбывае 7 гадоў калоніі строгага рэжыму, адмаўляюць у медыцынскай дапамозе і перадачы лекаў ад цырозу печані і дыябету. Яго здароўе працягвае пагаршацца.

Я паўтараю свой заклік да інстытутаў Еўрапейскага Звязу ўзмацніць ціск на менскі рэжым з мэтай вызваліць усіх палітычных зняволеных, уключаючы Паліну Шарэнда-Панасюк і Андрэя Войніча», - піша Ганна Фатыга.

Апошнія навіны