Меркаванне: Навагодняе жаданне кожнага беларуса збудзецца ў вельмі кароткія тэрміны
- 21.12.2021, 19:00
Стратэгія ранейшая: санкцыі - страйкі - пратэсты.
Нават праз паўтара года беларусы нястомна паказваюць свету, што не збіраюцца здавацца і што абавязкова дасягнуць сваёй галоўнай мэты - вызваленне краіны ад дыктатуры, піша чытач тэлеграм-канала «Баста!»
Ніхто не стаў больш любіць Сіняпальцага, нават наадварот, кожны яго ўчынак выклікае яшчэ большую агіду сярод кожнага грамадзяніна, які паважае сябе. З такімі моцнымі людзьмі ў нас проста няма іншага выбару, акрамя як даціснуць пацука і перамагчы.
Мы абавязкова выратуем нашых герояў, якія нават у жудасных умовах турмаў не здаюцца і не схіляюць галаву перад лізаблюдамі ўзурпатара, якія называюць сябе суддзямі. Іх свабода - гэта наша свабода.
Стратэгія ранейшая: санкцыі - страйкі - пратэсты. Толькі разам і з народнай салідарнасцю мы дойдзем да канца. Разам мы пераможам пацучыны атрад, які захапіў уладу. Ім не пакінулі ніякіх шанцаў выстаяць. Рэжым падзе! Навагодняе жаданне кожнага беларуса ўсё роўна спраўдзіцца і ў вельмі кароткія тэрміны, калі мы крыху паднаціснем.