BE RU EN

У Беларусі скасоўваюць самаізаляцыю і для тых, хто прыязджае з-за мяжы

  • 21.12.2021, 22:01

Самаізаляцыю скасоўваюць для ўсіх катэгорый грамадзян.

Для ўсіх катэгорый грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы, з 21 снежня скасаваная самаізаляцыя. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, такая норма змяшчаецца ў пастановай «савета міністраў» ад 17 снежня.

З 21 снежня грамадзянам, якія прыбываюць з-за мяжы ў Беларусь, не трэба будзе адпраўляцца на самаізаляцыю. Разам з тым асобы, якія ўжо атрымалі патрабаванні аб самаізаляцыі да ўступлення ў дзеянне пастановы Саўміна, абавязаны выконваць яе поўны тэрмін.

Акрамя таго, пастанова дазваляе перасякаць межы законным прадстаўнікам (бацькам, усынавіцелям (удачарыцелям), апекунам (папячыцелям)), якія суправаджаюць непаўналетніх, якія навучаюцца ў замежных навучальных установах.

Дзяржаўны памежны камітэт нагадвае, што перасячэнне мяжы названай катэгорыяй магчымае не часцей чым 1 раз на 3 месяцы.

Апошнія навіны