BE RU EN

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «перавыхаваць амерыканцаў»

  • 21.12.2021, 20:51

Дыктатар зрабіў чарговую хамскую заяву.

У Менску прайшла сустрэча ўзурпатара Лукашэнкі і касманаўта Алега Навіцкага, які нарадзіўся ў Беларусі. Лукашэнка ўручыў касманаўту ўзнагароду, а заадно абразіў амерыканскіх астранаўтаў, паведамляе БелТА.

«Калі табе гэтыя амерыканцы патрэбныя будуць - калі ласка, мы гатовыя. Калі трэба будзе, прыходзь і з імі, мы іх перавыхаваем хутка», - сказаў Лукашэнка касманаўту, паскардзіўшыся, што ён прыехаў у Менск адзін, без калег Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

Пра самога Навіцкага дыктатар заявіў як пра «сапраўднага славяніна», які ўсё робіць для сваёй радзімы і робіць гэта правільна. Лукашэнка выказаў надзею, што некалі Навіцкі збярэцца пераехаць назад у Беларусь. «У ім беларускае, расейскае, знешне нават, і збольшага нешта, мусіць, і ўкраінскае ёсць. Усё ж такі рана ці позна ты прыйдзеш на гэтую зямлю», - разважыў Лукашэнка.

Апошнія навіны