Цягнік Санкт-Пецярбург – Гомель сутыкнуўся са статкам кароў
- 22.12.2021, 22:02
Лакаматыў цягніка давялося замяніць.
У сераду 22 снежня цягнік №83 Санкт-Пецярбург - Гомель сутыкнуўся са статкам кароў, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Інцыдэнт адбыўся на перагоне Улассе - Ізоча ў Расеі. Людзі ў выніку здарэння не пацярпелі, аднак цеплавоз атрымаў пашкоджанні, лакаматыў цягніка давялося замяніць. Сутыкненне прывяло да затрымкі двух цягнікоў (№83 Санкт-Пецярбург – Гомель і №51 Санкт-Пецярбург – Менск/Берасце) на 3 гадзіны 40 хвілін і 2 гадзіны адпаведна.