BE RU EN

Беларус Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ

  • 19.02.2021, 21:30

Сушко стаў другім беларускім хакеістам, якім дэбютаваў у цяперашнім сэзоне найлепшай лігі свету.

Следам за Ягорам Шаранговічам, які выступае за "Нью Джэрсі Дэвілз", у Нацыянальнай хакейнай лізе дэбютаваў яшчэ адзін беларускі хакеіст - Максім Сушко, які выйшаў на лёд у складзе "Філадэльфіі Флаерз" у матчы супраць "Нью Ёрк Рэйнджэрс", паведамляе interfax.by.

У Філадэльфіі праз каранавірус паўсталі праблемы са складам, і беларуса выклікалі з АХЛ. Сушко згуляў у тройцы з канадцамі Эндзі Андрэофам і Самуэлем Марэнам і правёў на пляцоўцы амаль шэсць хвілін.

"Філадэльфія" павяла ў гэтым матчы, пачаўшы лік у першым перыядзе. У другім госці адквіталіся, а ў заключнай дваццаціхвілінцы спаборнікі абмяняліся шайбамі. Гульня дайшла да булітаў, дзе мацнейшым выявіўся "Нью Ёрк" - 3:2.

Сушко стаў 12-м беларускім гульцом у НХЛ, калі не лічыць натуралізаваных Плата і Лінгле. Двух беларусаў у НХЛ не было з сэзону 2014/15, а за "Філадэльфію" наш суайчыннік згуляў упершыню.

Апошнія навіны