У студзені ў Менску на чвэрць скараціліся пасажырскія перавозкі
- 21.02.2021, 17:42
У чым прычына?
Пасажырскія перавозкі ў Менску ў студзені 2021 года скараціліся на 25,9% і склалі 49,2 млн чалавек, сведчаць звесткі галоўнай статыстычнай управы сталіцы, піша сайт naviny.by.
Паводле інфармацыі выдання, за першы месяц 2021 года аўтобусныя перавозкі скараціліся на 24,6% да 19,7 млн чалавек, перавозкі электрычным транспартам і метрапалітэнам - на 26,3% да 29,4 млн.
Перавозкі паветраным транспартам зменшыліся на 71,8% да 0,1 млн чалавек.
Як паведамлялася, пасажырскія перавозкі ў Менску ў 2020 годзе скараціліся на 22,2% да 2019 года да 629,2 млн чалавек,
Экспэрты звязваюць зніжэнне пасажыраплыні з тым, што шмат хто працуе выдалена ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, а таксама з павелічэннем колькасці асабістага аўтатранспарту.