Мукі ў Гомелі не засталося нават на тры дні
- 21.02.2021, 17:56
«Гомельхлебпрам» заявіў, што не можа выканаць заказы.
Чытачы «Радыё Свабода» даслалі копію дакумента, з якога вынікае, што на прадпрыемстве «Гомельхлебпрам» няма мукі.
«ААТ «Гомельхлебпрам» паведамляе, што ў сувязі з адсутнасцю мукі 21 і 22 лютага прадпрыемства не мае магчымасці выканаць заяўкі на хлебабулачную прадукцыю ў гандлёвую сетку Гомеля і вобласці. Просім праінфармаваць гандлёвыя аб'екты пра зрыў паставак 21 і 22 лютага», - напісана ў копіі дакумента, дасланага начальніку ўправы гандлю і паслуг.
Лукашэнка неаднаразова палохаў беларусаў 1990-мі, казаў што тады «мукі не было на тры дні».