На заўтра ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
- 21.02.2021, 22:06
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.
У панядзелак чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, месцамі туман і галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.
Тэмпература паветра ва ўсіх абласцях чакаецца вышэй за 0°C. У Менску ўдзень будзе +2..+4°C. У Берасці чакаецца +3..+5°C. У Гомелі і Гародні +2..+4°C. Халадней за ўсё будзе ў Віцебску - +1..3°C.
Жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі з'явамі - туманам і галалёдзіцай, якія ўскладняюць дарожную абстаноўку. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!