BE RU EN

У М'янме працягваюцца пратэсты за дэмакратыю

  • 21.02.2021, 19:41

Адбыліся сутыкненні пратэстуючых з паліцыяй.

У М'янме не сціхаюць пратэсты супраць вайскоўцаў, што захапілі ўладу. Разгон акцыяў 20-21 лютага стаў адным з самых крывавых з пачатку пратэстаў - паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў траўматычную і агнястрэльную зброю, слёзатачывы газ, паведамляе zn.ua.

«Дваццаць чалавек былі параненыя, двое загінулі», - паведаміў лідар добраахвотніцкай службы надзвычайных сітуацый Парахіта Дархі Да Аунг.

Найбольш частай прычынай смерці пратэстоўцаў сталі кулявыя раненні ў грудзі і галаву. Паводле звестак журналістаў, першымі загінулымі сталі маладая жанчына, 36-гадовы цясляр і юнак маладзейшых за 18 гадоў.

Вайскоўцы заявілі пра гібель праваахоўніка, пацярпелага ў сутыкненнях з пратэстоўцамі, піша Reuters.

У Мандалае - другім па велічыні горадзе краіны - пратэсты хутка перараслі ў сутыкненні ўдзельнікаў і паліцэйскіх, асноўнай рухаючай сілай сталі работнікі верфі. Некаторыя пратэстоўцы стралялі ў праваахоўнікаў з рагатак, паліцыя «адказвала» слёзатачывым газам.

Паводле звестак Асацыяцыі дапамогі палітычным зняволеным М'янмы, на пятніцу, 19 лютага, на пратэстах затрымалі 546 чалавек, 46 затрыманых вызвалілі.

Гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў асудзілі ЗША, Еўрапейскі Звяз і Вялікая Брытанія. А Facebook заблакаваў старонку Tatmadaw True News - галоўны медыярэсурс вайскоўцаў - за падбухторванне да гвалту.

Апошнія навіны