На Еўропу з Сахары рухаецца гіганцкі пылавы шлейф
- 21.02.2021, 21:43
Штогод моцныя сезонныя вятры выдзімаюць з пустыні Сахара больш за 180 мільёнаў тон пылу.
Велізарны шлейф пылу праляцеў над Атлантычным акіянам, павярнуў на паўночны ўсход і накіраваўся да Еўропы. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае кіраванне акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA), паведамляе liga.net.
Як адзначаюць даследчыкі, штогод моцныя сезонныя вятры выдзімаюць з пустыні Сахара больш за 180 мільёнаў тон пылу. Звычайна такія плыні рухаюцца праз Атлантычны акіян у бок Амерыкі, а часам пыл асядае ў іншых частках Афрыкі або накіроўваецца на поўнач.
18 лютага набор радыёметраў бачнага інфрачырвонага дыяпазону (VIIRS) на касмічным караблі NOAA-20 зафіксаваў масіў часціц пылу. Найбольш шчыльная канцэнтрацыя - над упадзінай Бадэле на паўночным усходзе Чада.
Згодна з прагнозам Службы маніторынгу атмасферы Copernicus, большая частка пылу, якая дабярэцца да Еўропы ў найбліжэйшыя дні, мабыць, будзе сканцэнтраваная над Гішпаніяй і Францыяй, а магчыма дасягне Скандынавіі. У некаторых частках Гішпаніі могуць прайсці «гразевыя дажджы».
Даследчыкі падкрэсліваюць, што пыл не толькі шкодны і можа пагоршыць якасць паветра і паскорыць раставанне снежнага покрыва. Шлейф з Сахары таксама выконвае важную ролю ў клімаце і біялагічных сістэмах Зямлі, паглынаючы і адлюстроўваючы сонечную энэргію, угнойваючы экасістэмы акіяна жалезам і іншымі мінераламі, неабходнымі раслінам і фітапланктону.