BE RU EN

Bloomberg назваў адмову Нямеччыны ад «Паўночнай плыні-2» непазбежнай

  • 5.02.2021, 21:19

З прыходам новага ўрада ФРГ адмовіцца ад расейскага газаправода.

З прыходам новага ўрада ФРГ адмовіцца ад газаправода «Паўночная плынь - 2», уважае журналіст агенцтва Bloomberg.

На яго думку, праз некаторы час канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна чакае «непрыемная размова» - пра Расею і магістраль, якая будуецца. Як нагадаў журналіст, у Вашынгтона і Бэрліна ёсць рознагалоссі з нагоды газаправода. У ФРГ ставяцца да «Паўночнай плыні - 2» як да камерцыйнага праекту, які дасць танны расейскі газ для пераходу краіны з вугалю і атамнай энэргіі на аднаўляльныя крыніцы. Вашынгтон разглядае яго як геапалітычную ініцыятыву.

«Таму напружанасць паміж ЗША і Нямеччынай, якая намінальна з'яўляецца найбліжэйшай саюзніцай Амерыкі, працягвае нарастаць», - піша аўтар.

З яго пункту гледжання, Мэркель «трымаецца» за праект толькі для таго, каб захаваць крохкі мір у сваёй кааліцыі з сацыял-дэмакратамі. «Паўночная плынь - 2» таксама дазваляе ёй мець козыр на перамовах з Байдэнам.

Пры гэтым канцлерка аддае сабе справаздачу ў тым, што ў верасні ў Нямеччыне пройдуць федэральныя выбары, піша журналіст. Мэркель сыдзе, і чакаецца, што ХДС застанецца ва ўладзе, але на гэты раз у партнёрстве з «зялёнымі», якія выступаюць рэзка супраць «Паўночнай плыні - 2».

«Яна ведае, што надыдзе момант, калі новы ўрад кансерватараў і «зялёных» абвесціць відавочнае: трубаправод наогул не варта было будаваць і ў ім ніколі не будзе нічога, акрамя паветра», - перакананы ён.

Апошнія навіны