BE RU EN

Больш за 200 кітайскіх суднаў уварваліся ў спрэчную мясціну Паўднёва-Кітайскага мора

  • 21.03.2021, 20:35

Філіпіны заклікалі Кітай адклікаць свае караблі.

Філіпіны заклікалі Кітай адклікаць больш за 200 суднаў, якія былі заўважаныя ля рыфа ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Пра гэта піша Reuters.

Паводле звестак берагавой аховы Філіпін, блізу 220 суднаў, як мяркуецца, кіраваных кітайскімі вайскоўцамі, былі заўважаныя 7 сакавіка ля рыфа Уітсан.

«Мы заклікаем кітайцаў спыніць уварванне і неадкладна адклікаць караблі, якія парушаюць нашы марскія правы і ўрываюцца на нашу суверэнную тэрыторыю», - сказаў міністр абароны Філіпін Дэльфін Ларэнзана.

Рыф Уітсан знаходзіцца ў выключнай эканамічнай зоне Манілы. Малайзія, Брунэй і Філіпіны выстаўляюць прэтэнзіі на часткі Паўднёва-Кітайскага мора, дзе Кітай будуе штучныя выспы ды авіябазы.

Апошнія навіны