225-ы дзень беларускіх пратэстаў
- 21.03.2021, 20:48
Акцыі праходзяць у краіне і за мяжой.
У Беларусі і за мяжой доўжацца акцыі пратэсту.
Жабінка, Валожын і Барысаў рыхтуюцца да Дня Волі.
Штонядзелі акцыі салідарнасці з беларусамі праходзяць у цэнтры Варшавы, Кіева ды Осла.
Беларусы Беластока сустрэліся на гарадскім пляжы Дойліды, каб пазнаёміцца, пагутарыць і падтрымаць адзін аднаго. Сённяшняя акцыя прайшла са словамі падтрымкі беларускім палітычным вязням рэжыму Лукашэнкі.
Беларусы Санкт-Пецярбурга вітаюць усіх партызанаў Гародні, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Берасця. Засталося 4 дні да Дня Волі.
Фота і відэа апублікаваў тэлеграм-канал Нехта.