BE RU EN

Медыкі патлумачылі, як прадукты харчавання ўплываюць на здаровы сон

  • 28.03.2021, 21:07

Вынікі даследавання спецыялістаў з Калумбійскага ўніверсітэта.

Навукоўцы Калумбійскага ўніверсітэта, якія вывучаюць пытанне ўплыву рацыёну харчавання на працу сістэм арганізма і жыццядзейнасць агулам выявілі ўзаемасувязь якасці сну і рацыёну, піша medicina.ua.

У даследаванні ўдзельнічалі 26 чалавек (13 жанчын і 13 мужчын) ва ўзросце 35 гадоў. Перад правядзеннем эксперыменту, навукоўцы прааналізавалі паказчыкі вагі, рацыён, рэжым харчавання і рэжым сну кожнага з добраахвотнікаў.

На працягу 5 дзён удзельнікам было прапанавана класціся спаць а 10 гадзіне вечара і прачынацца а 7 раніцы. Такім чынам, сярэдняя разлічаная працягласць сну склала 7 гадзін 35 хвілін.

Пры дапамозе полісамнаграфіі, навукоўцамі была прааналізаваная якасць сну добраахвотнікаў, пры гэтым прымаўся ў разлік рацыён папярэдняга дня. У ходзе разгляду атрыманых вынікаў было высветлена, што людзі, якія ўжывалі клятчатку мелі больш глыбокі і спакойны сон. Тыя, чый рацыён быў насычаны тлушчамі і цукрам - спалі трывожна і перарывіста.

Вынік даследавання паказвае, што змяненне рацыёну харчавання аказвае станоўчы ўплыў на якасць сну. А таму, калі вы пакутуеце ад падобных парушэнняў, рэкамендуецца ў першую чаргу адрэгуляваць свае харчовыя паводзіны.

Дадатковая парада ад дыетолагаў: не забывайце вячэраць як мінімум за дзве гадзіны да сну, каб у вашага арганізма было дастаткова часу на страваванне.

Апошнія навіны