У Менску ў ФАК «Серабранка» адбылося надзвычайнае здарэнне
- 28.03.2021, 21:38
У Фізкультурна-аздараўленчым комплексе заўважылі людзей у касцюмах хімабароны.
У Менску ў Фізкультурна-аздараўленчым комплексе (ФАК) «Серабранка» МНС, «хуткая» і людзі ў касцюмах хімічнай абароны.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй адбылося атручэнне хлорам, піша тэлеграм-канал «Белсат».
«Дзесьці а 20.30 у саўну па вентыляцыі пайшоў задушлівы газ. Пазней ён распаўсюдзіўся на ўвесь будынак. Выклікае пяршэнне ў горле і рэзь у вачах, галавакружэнне. Гардэробшчык у хуткай, наведвальнікаў аглядаюць», - паведамілі тэлеграм-каналу.