BE RU EN

Навукоўцы выявілі самую старажытную піраміду на Зямлі

  • 28.03.2021, 21:59

Папярэдняя ацэнка паказвае, што ёй не менш за 9,5 тысячы гадоў.

Геолагаразведка выпадкова дазволіла выявіць верагодна самую старажытную штучную піраміду на планеце Зямля. Яна знаходзіцца на Яве. Папярэдняя ацэнка паказвае, што ёй не менш за дзевяць з паловай тысячы гадоў. Пры гэтым навукоўцы заўважаюць, што самы глыбокі пласт піраміды мог быць закладзены ў перыяд да дваццаці васьмі тысяч гадоў таму. Прыкладна ў той час, калі на востраве з'явіўся чалавек разумны, піша lenta.ua.

Пра руіны старажытнага будынка на гары Паданг было вядома даўно, але лічылася, што гэта невялікая пабудова. Аднак нядаўна было прынятае рашэнне выкарыстаць звесткі геолагаразведкі для ўдакладнення ўзросту і памеру знаходкі. Выявілася, што людзям быў бачны толькі самы верхні пласт будынку. Першапачаткова піраміда верагодна мела на аснове плошчу блізу пятнаццаці гектар. На гэты момант навукоўцам вядома, яна складаецца з трох пластоў. Верхні ўзровень быў пабудаваны каля трох тысячагоддзяў таму. Другі - каля сямі тысячагоддзяў. А самыя ніжні - верагодна мае ўзрост дзевяць з паловай тысяч гадоў. А магчыма, і больш.

Даследнікі ўважаюць, што ўнутры піраміды могуць быць пустэчы, а таксама разлічваюць выявіць яшчэ больш старажытныя пласты. Для пацверджання сваіх тэорый яны маюць намер выкарыстаць археалагічныя раскопкі. Калі прапанаваная датыроўка пацвердзіцца, то перад намі з'явіцца самая старажытная створаная піраміда на планеце.

Апошнія навіны