ХАМАС апублікаваў відэа абстрэлу ізраільскага армейскага аўтобуса расейскай ракетай «Карнет»
- 21.05.2021, 11:01
Цудам ніхто не загінуў.
Баявое крыло ХАМАС, групоўка "Брыгады Изадзіна аль-Касама" апублікавала відэазапіс абстрэлу ізраільскага армейскага аўтобуса "тыюліт", які адбыўся раніцай у чацвер, 20 траўня, піша detaly.co.il.
Гэты запіс публікуюць у сацыяльных сетках палестынскія актывісты і журналісты.
"Брыгады Ізадзіна аль-Касама" публікуе відэакліп абстрэлу кіраванай ракетай аўтобуса, які вёз ізраільскіх жаўнераў на базу Зікім ", - напісала адна з іх:
Абстрэл адбыўся блізу дзесяці раніцы. Аўтобус "тыюліт", перавозіць салдат мясцовасці, быў падбіты ракетай "Карнет" расейскай вытворчасці. Цудам ніхто не загінуў. Са слоў кіроўцы аўтобуса, ён толькі паспеў выгрузіць салдат і збіраўся ехаць далей, як ракета ўразіла заднюю частку салона. Сам кіроўца не пацярпеў, але адзін з вайскоўцаў атрымаў лёгкае раненне аскепкамі.