BE RU EN

У Беларусі - самая высокая хуткасць пацяплення клімату сярод краін СНД

  • 21.05.2021, 11:32

У астатніх краінах паказчыкі меншыя.

Хутчэй за ўсё пацяпленне клімату сярод краін СНД праходзіць у Беларусі, пра гэта гаворыцца ў «агульным штогадовым паведамленні аб стане і змене клімату на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц СНД за 2020 год» Расгідрамета, паведамляе ria.ru.

Хуткасць пацяплення клімату ў краіне за дзесяцігоддзе склала 0,63 градуса, трохі ад нас адрозніваецца Малдова, дзе за 10 гадоў цяплей на 0,6 градуса.

У астатніх краінах СНД таксама фіксуецца пацяпленне, але лічбы меншыя, паведамляюць расейскія СМІ.

"Самыя высокія тэмпы пацяплення назіраюць вясной амаль ва ўсіх дзяржавах СНД - больш за 0,5 градуса за дзесяцігоддзе", - гаворыцца ў дакладзе.

Звесткі, якія падаюцца ў дакладзе, паказваюць, што за 10 гадоў у Расеі пацяплела на 0,51 градуса, у Арменіі - на 0,4, у Казахстане - на 0,32, у Кіргізіі - на 0,22, у Таджыкістане - на 0,16, у Туркменіі - на 0,36, ва Узбекістане - на +0,32.

Апошнія навіны