BE RU EN

У Нідэрландах засялілі першы ў Еўропе жылы дом, надрукаваны на 3D-друкарцы

  • 21.05.2021, 15:21

У доме ёсць дзве спальні і гасцёўня.

У Эйндховене (Нідэрланды) адкрыў дзверы для сваіх жыхароў першы ў Еўропе дом, створаны пры дапамозе тэхналогіі 3D-друку, піша сайт euro-pulse.ru.

У аднапавярховым доме, за пражыванне ў якім арандатары будуць плаціць 800 еўраў на месяц, ёсць дзве спальні і гасцёўня. Дом складаецца з 24 друкаваных бетонных элементаў, якія былі надрукаваныя пласт за пластом на фабрыцы ў Эйндховене. Затым іх даставілі грузавіком на будаўнічую пляцоўку і ўсталявалі на падмурак.

У Нідэрландах актыўна выкарыстоўваюць 3D-друк для стварэння будынкаў і грамадскіх збудаванняў. У канцы мінулага года ў парку Ратэрдама з'явіўся мост з перапрацаваных адкідаў (пераважна з пластыка), надрукаваны на 3D-прынтары.

Апошнія навіны