BE RU EN

37 краін-удзельніц АБСЕ выступілі з заявай што да Беларусі

  • 21.05.2021, 19:39

Падпісанты задалі рэжыму Лукашэнкі нязручныя пытанні.

У заяве гаворыцца, што праз 7 месяцаў пасля публікацыі Маскоўскага механізму АБСЕ «тыя ж сістэмныя парушэнні і злоўжыванні працягваюцца без зменаў»

«Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя тым, што Беларусь не расследавала ні адно з добра зафіксаваных злачынстваў. Наколькі нам вядома, ніякіх крымінальных спраў не распачата, беларускія чыноўнікі не прыцягваліся да адказнасці за свае дзеянні, і ніхто з беларускіх афіцыйных асоб не асудзіў і нават не прызнаў масавыя парушэнні і парушэнні правоў чалавека пасля выбараў. Бяздзейнасць уладаў пагаршае атмасферу беспакаранасці ў Беларусі», цытуе заяву tut.by.

Падпісанты звяртаюцца да рэжыму Лукашэнкі з наступнымі пытаннямі:

- Калі беларускія ўлады расследуюць паведамленні аб масавых парушэннях правоў чалавека, уключаючы паведамленні аб катаваннях, жорсткім абыходжанні, сэксуальным гвалце, знікненні і забойстве з боку сілаў бяспекі?

- Калі беларускія ўлады распачнуць крымінальныя справы супраць вінаватых у парушэннях правоў чалавека і парушэнняў, у тым ліку супраць беларускіх сілавікоў?

- Калі беларускія ўлады будуць абараняць пацярпелых і сведак, якія мужна выказваліся і паведамлялі аб парушэннях правоў чалавека?

Заяву падпісалі Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Канада, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Вугоршчына, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Гішпанія, Швецыя, Украіна, Вялікабрытанія, ЗША і Данія.

Апошнія навіны