BE RU EN

Супрацоўнікаў tut.by пераводзяць у СІЗА

  • 21.05.2021, 20:02

Яны знаходзяцца ў статусе падазроных.

Праз тры дні з моманту затрымання супрацоўнікаў tut.by некаторым сваякам паведамілі, што яны знаходзяцца ў статусе падазраваных і будуць утрымлівацца пад вартай.

Афіцыйнай інфармацыі ад праваахоўных органаў дагэтуль няма. Аднак раней паведамлялася, што распачатая крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў (ч.2 арт.243 КК Беларусі).

Сярод падазраваных супрацоўнікі рэдакцыі - галоўная рэдактарка Марына Золатава, рэдактарка Вольга Лойка, журналістка Алена Талкачова - якія не мелі ніякага дачынення да фінансава-гаспадарчай дзейнасці tut.by.

Як паведамляюць сваякі, Марыну Золатаву, Вольгу Лойку, Алену Талкачову, Алу Лапатку, а таксама намесніцу дырэктара Ірыну Рыбалку, намесніцу галоўнага бухгалтара Марыю Новік перавядуць у СІЗА №1 на Валадарскага. У іх статус падазраваных.

Мера стрымання пад варту абіраецца адразу на два месяцы, але на працягу 10 дзён з моманту затрымання падазраванаму павінна быць выстаўленае абвінавачванне. Калі яно не выстаўленае, мера стрымання адмяняецца, гэта значыць нашых калег могуць адпусціць з-пад варты і праз 10 дзён.

Галоўнага бухгалтара ТАА «Тутбай Медыя» Анжэлу Асад таксама ўзялі пад варту. Дзе яна знаходзіцца і будзе ўтрымлівацца, сваякам дакладна невядома.

Дырэктарцы RocketData Дар'і Данілавай выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны