Расейскія пракуроры зладзілі масавую бойку ў бары
- 21.05.2021, 21:00
Відэафакт.
У бары Мурманска адбылася масавая бойка пракурораў. Інцыдэнт трапіў на відэа, апублікаванае «КП».
На кадрах бачныя некалькі мужчын, якія б'юцца, на фоне барнай стойкі.
Бойка ў кактэйль-холе Negroni здарылася ў мінулыя выхадныя, але вядома пра гэта стала толькі 21 траўня. У ёй бралі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры, у тым ліку адзін з намеснікаў галоўнага пракурора вобласці.
У наглядным ведамстве, паліцыі і рэгіянальным упраўленні Следчага камітэта Расеі інфармацыю аб тым, што адбылося не каментуюць.