Беларусь - Славакія: Шостак у шлеме з «капустай» прапусціў тры шайбы за 11 хвілін
- 21.05.2021, 21:07
Пасля першага перыяду беларускія хакеісты саступаюць славакам 0:3.
Зборная Беларусі сустракаецца з камандай Славакіі ў стартавым матчы групавога раўнда чэмпіянату свету-2021. Да 12-й хвіліны сустрэчы каманда Міхаіла Захарава прапусціла тры шайбы, дзве з іх пры гульні ў меншасці.
Трэнеры наважылі правесці замену брамніка. Замест Канстанціна Шостака, які за 11 хвілін зрабіў пяць сэйваў, у рамку выйшаў Дэні Тэйлар. Шостак па шляху ў распранальню ад прыкрасці зламаў клюшку аб сцяну.