BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў апошнія дні вясны

  • 28.05.2021, 21:24

Прагноз сіноптыкаў на 29–31 траўня.

29 траўня ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. Пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by. Ноччу пераважна па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны прагрукочуць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +5°С па паўночным захадзе да +14°С па паўднёвым усходзе краіны; днём +16... +21°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

30–31 траўня чакаецца ўплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы і атмасферных франтоў. Воблачна з праясненнямі.

30 траўня месцамі па краіне, а па поўдні на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрукочуць навальніцы. Вецер паўночны парывісты, днём месцамі па паўночным захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6... +13°С, днём +12... +19°С.

31 траўня ноччу па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны сярэдні, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3... +10°С, днём +9... +16°С.

Апошнія навіны