Яшчэ ў адным літоўскім горадзе ўзнялі нацыянальны сцяг Беларусі
- 28.05.2021, 22:58
Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты гарадскімі ўладамі ў афіцыйнай абстаноўцы.
Гарадскія ўлады Ракішкіса (горад на паўночным усходзе Літвы) правялі акцыю ў падтрымку народа Беларусі, піша тэлеграм-канал «Хартыі-97».
«Падняўшы нацыянальны сцяг Беларусі, Ракішкіс заявіў пра сваю падтрымку грамадзянаў суседняй краіны, якія змагаюцца за дэмакратыю», – паведамляе мясцовае выданне.
Таксама мясцовыя ўлады прынялі рэзалюцыю спыніць стасункі з горадам-пабрацімам у Беларусі – Паставамі. У рэзалюцыі гаворыцца, што Ракішкіс зможа аднавіць доўгатэрміновае партнёрства толькі тады, калі Беларуссю будзе кіраваць урад, абраны на дэмакратычных і свабодных выбарах.