BE RU EN

Зяленскі: З Украінай ужо гавораць як з паўнапраўным сябрам еўрапейскай сям'і

  • 3.05.2021, 21:27

Прэзідэнты Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі падпісалі сумесную дэкларацыю аб працягу дыялогу і супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з Украінай «гавораць як з паўнапраўным удзельнікам еўрапейскай сям'і», хоць яна і не з'яўляецца сябрам Еўразвязу.

У сваіх сацыяльных сетках кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна ўжо сем гадоў застаецца «фарпостам Еўропы», піша nv.ua.

«Вайна забірае нашых людзей, з'ядае нашу эканоміку, руйнуе нашы, украінскія, тэрыторыі. Але гэта пагроза для ўсёй Еўропы... Нашы партнёры разумеюць выклікі і тое, што ўступленне Украіны ў ЕЗ і NATO будзе спрыяць завяршэнню вайны на Данбасе», - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт дадаў, што Польшча - ужо другая краіна, якая гатовая падтрымаць Украіну, калі будзе падымацца пытанне аб яе сяброўстве ў ЕЗ.

«Украіна паставіла подпіс пад сумеснай дэкларацыяй пяці краін, дзе выразна паказана, што Еўропа - наш агульны дом і павінна будавацца на прынцыпах свабоды, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, дэмакратыі, вяршэнства права, роўнасці і салідарнасці», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

3 траўня ў Варшаве прайшоў саміт лідараў Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Прэзідэнты пяці краін падпісалі сумесную дэкларацыю аб працягу дыялогу і супрацоўніцтва.

Раней Уладзімір Зяленскі казаў, што Украіна ў найбліжэйшым дзесяцігоддзе павінна стаць паўнавартасным сябрам ЕЗ. Са слоў прэзідэнта, Украіна стварыла дэкларацыю, якую заключае з краінамі-партнёрамі і сябрамі ЕЗ. Падпісваючы дэкларацыю, кожная краіна падтрымлівае імкненне Украіны ўступіць у ЕЗ.

Апошнія навіны