BE RU EN

ICAO разгледзіць справаздачу аб прымусовай пасадцы Ryanair у Беларусі ў верасні

  • 16.06.2021, 20:30

Прамежкавая справаздача будзе прадстаўленая Радзе ICAO, арыентыровачна, 23 чэрвеня.

Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) пачала расследаванне інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair ў Беларусі. Справаздачу пра яго ICAO плануе разгледзець 13 верасня.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ICAO.

Адзначаецца, што ў ходзе расследавання ICAO накіравала запыты краінам, якія непасрэдна звязаны з гэтай падзеяй. «Беларусь і Польшча ўжо падалі некаторыя папярэднія дэталі. Інфармацыя таксама была запытаная з Грэцыі, Ірландыі, Літвы і Швейцарыі», - гаворыцца ў заяве.

Прамежкавая справаздача аб ходзе расследавання будзе пададзеная Радзе ICAO, арыентыровачна, 23 чэрвеня. «Паколькі адказы на афіцыйныя запыты яшчэ не атрыманы, расследаванне працягваецца, і справаздача чакаецца на наступным пасяджэнні Рады, якое пачнецца 13 верасня», - падкрэслілі ў арганізацыі.

Апошнія навіны