Euronews: Краіны ЕЗ абмяжуюць закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі
- 18.06.2021, 21:26
Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.
Краіны Еўразвязу ўвядуць санкцыі на вытворцаў беларускага тытуню, піша Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Як паведамлялася раней, краіны Еўразвязу сёння ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сферы, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасць. Прыняцце санкцый запланавана на наступны чацвер.
Як адзначае Euronews, краіны ЕЗ дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталявання, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.
Навіной з'яўляецца тое, што ЕЗ накладзе абмежаванні на закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі.
Варта дадаць, што большая частка цыгарэт з Беларусі трапляе ў краіны ЕЗ у выглядзе кантрабанды.