У Санкт-Пецярбургу загінуў 31-гадовы беларус
- 28.06.2021, 21:24
Цела мужчыны знайшлі сёння ў рацэ.
28 чэрвеня ў рацэ Жданоўка выявілі цела мужчыны. Калі труп вынялі з вады, у кішэні шортаў выявілі мабільны тэлефон з паперкай аб часовай рэгістрацыі ў Пецярбургу, паведамляе «Фонтанка».
Высветлілася, што загінулы - 31-гадовы беларус. Тэрмін часовай рэгістрацыі ў яго скончыўся ў студзені 2021 года.