BE RU EN

Мэр Рыгі пра Лукашэнку, змену сцяга і беларускія пратэсты

  • 29.06.2021, 23:00

Эксклюзіўнае інтэрв'ю латвійскага палітыка, які стаў героем беларусаў.

У канцы траўня мэр Рыгі Марціньш Стакіс падчас Чэмпіянату свету ў хакеі замяніў чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы з «Пагоняй».

У інтэрв'ю праграме сайта Charter97.org Studio X97 палітык патлумачыў свой учынак:

Паважаныя чытачы! Вы можаце падпісацца на канал «Хартыі-97» на Youtube charter97video. Для гэтага трэба зайсці на старонку charter97video і націснуць чырвоную кнопку «Падпісацца». Калі вы хочаце атрымліваць паведамленні пра новыя відэа на канале charter97video, то націсніце «званочак».

«Я зразумеў, што трэба тлумачыць гэты ўчынак з эмацыйнага гледзішча, каб зразумелі, чаму мы (я не адзін быў) гэта зрабілі. І я заўсёды тады даю такое параўнанне: уявіце, што ў вашых суседзяў у сям'і дзядуля здзекуецца з сваіх унукаў, б'е іх, маральна зневажае. Што вы будзеце рабіць? Проста глядзець на гэта? Скажаце, што гэта не мая справа? Няхай бацькі самі разбіраюцца з сваімі сямейнымі пытаннямі? Ці ў вас будзе нейкая рэакцыя ўсё ж? Можа быць, вы не можаце самі гэтае пытанне развязаць, але можаце хоць бы патэлефанаваць у сацыяльныя службы, паліцыю, усё ж такі неяк паўплываць на гэтую сітуацыю. Я думаю, што гэтае параўнанне даволі выразнае, калі мы думаем пра Беларусь.

Таму што ўсё, што ёсць у беларускай апазіцыі – гэта вера, гэта сцяг, гэта інтэрнэт, праз які яны тлумачаць свае ідэі. Але іх таксама кожны дзень на вуліцы збіваюць, з іх здзекуюцца сіламі гэтага вар'яцкага дзядулі. Так што, я думаю, параўнанне даволі выразнае. І калі я так тлумачу гэты ўчынак – тады многія ўжо разумеюць нашмат лепш. Я не магу развязаць праблему Беларусі, гэта зразумела. Але я магу сама менш звярнуць увагу на гэтую праблему. І калі гэта атрымалася – я вельмі задаволены гэтым».

Мэр Рыгі таксама пракаментаваў захоп беларускімі ўладамі самалёта Ryanair:

«Нічога добрага я пра дыктатараў не думаю. Я веру, што толькі самі людзі могуць прыняць пастанову, у якой палітычнай сістэме або пры якім рэжыме яны хочуць жыць. І з усімі, хто так не думае, мне не па дарозе. Але ёсць і такія рэжымы, якія дыктатарскія, але яны неяк мірна жывуць са сваімі людзьмі. Але ёсць і тыя, якія ўжо пераходзяць усе межы. Калі рэжым Лукашэнкі скраў міжнародны самалёт – ён перайшоў гэтую рысу і, думаю, што гэта ўвесь свет разумее».

На гэты раз гэта Лукашэнку не сыдзе з рук, мяркуе палітык. Ягоны сыход – пытанне часу:

«Гэта ўжо толькі пытанне часу. Што наконт дыктатараў? З дыктатарам даводзіцца неяк жыць і працаваць. Але вельмі важна, каб яны былі прадказальныя. На іх нельга пакласціся, але можна зразумець, што яны робяць. А гэты дыктатар ужо сам не разумее, што ён робіць, і іншыя не разумеюць».

Глядзіце інтэрв'ю з мэрам Рыгі цалкам на відэа. Вядоўца – Яўген Клімакін.

Апошнія навіны