BE RU EN

У Вялікабрытаніі з'явіцца найбуйнейшы ў свеце завод «чыстага» паліва

  • 29.06.2021, 20:53

Завод будзе вырабляць вадарод.

Нарвежская нафтавая кампанія Equinor абвясціла пра планы патроіць вытворчасць вадароду ў Вялікабрытаніі. У выніку рэалізацыі праекта з'явіцца найбуйнейшы ў свеце прамысловы комплекс выпрацоўкі «чыстага» паліва, піша The Guardian.

Завод Equinor непадалёк Кінгстан-апон-Хала ў Англіі будзе не толькі вырабляць вадарод, але і здабываць з паветра шкодны вуглякіслы газ пры дапамозе адмысловых тэхналогій улоўлівання і захоўвання вугляроду (Carbon capture and storage (CCS)). Таксама кампанія пачне пастаўляць экалагічна чысты «блакітны вадарод» для газавай электрастанцыі Keadby ў графстве Лінкальншыр на ўсходзе Англіі, зрабіўшы яе першым у свеце энэргагігантам, якія працуе цалкам на экалагічным паліве.

Паводле прагнозаў брытанскага ўрада, развіццё вадароднага паліўнага комплексу дазволіць скараціць выкіды CO2, бо «чыстае» паліва заменіць выкапень на прадпрыемствах, электрастанцыях і транспарце.

Апошнія навіны