BE RU EN

«У Слонімскай ЦРБ не працуе апарат КТ з сярэдзіны траўня, затое пнеўманій стала «менш»

  • 10.07.2021, 21:16

Пакуль перспектывы на папраўку няма.

«У Слонімскай цэнтральнай раённай лякарні не працуе апарат кампутарнай тамаграфіі з сярэдзіны траўня. І перспектывы на папраўку няма. Затое пнеўманій стала менш», - пішуць падпісанты тэлеграм-канала «Белыя халаты».

Адным з пунктаў, павелічэння выяўлення якой-небудзь паталогіі, заўсёды з'яўляецца «даступнасць і паляпшэнне дыягностыкі». Відавочна, ліквідацыя гэтага пункта ў беларускай ахове здароўя - адзін са складнікаў «поспеху» стабільнасці нацыянальнай мадэлі барацьбы з захворваннем насельніцтва.

Апошнія навіны