Заўтра ў Беларусі ўдзень чакаецца да +34°С
- 10.07.2021, 21:26
Прагноз надвор'я на 11-12 ліпеня.
11-12 ліпеня варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вельмі цёплай паветранай масе, піша сайт pogoda.by.
11 ліпеня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы +15.. +21°С, удзень +28 .. +34°С.
12 ліпеня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўночы +17.. +22°С, удзень +29.. +34°С, на паўднёвым усходзе месцамі да +35°С.