BE RU EN

Кіраўнік МУС Украіны Авакаў падаў у адстаўку

  • 13.07.2021, 18:10

Ён рэкардсмен знаходжання ў міністэрскім крэсле ва Украіне.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў падаў у адстаўку. Яго заяву апублікаваў сайт ведамства.

Вярхоўная Рада Украіны павінна разгледзець пытанне адстаўкі кіраўніка МУС Арсена Авакава ў чацвер, 15 ліпеня. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва «Украинские национальные новости» (УНН) са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Адзначым, Арсен Авакаў стаіць на чале МУС з лютага 2014 года. Ён рэкардсмен знаходжання ў міністэрскім крэсле ва Украіне.

Апошнія навіны