«Наша Ніва» спыніла працу рэдакцыі ў Беларусі
- 13.07.2021, 18:19
Частка журналістаў знаходзіцца за мяжой.
Праца рэдакцыі ў Беларусі спыненая ў мэтах бяспекі, паведаміла на прэс-канферэнцыі 13 ліпеня дырэктарка выдання Анастасія Роўда, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Цяпер каманда ў стрэсе. Частка застаецца ў Беларусі, яны не працуюць у гэты момант. Частка знаходзіцца за мяжой. На шчасце, калі да нас прыйшлі, супрацоўнікі за мяжой змаглі падхапіць задачы і аператыўна заняцца працай, мы трохі перагрупаваліся», - сказала яна. Астатнім працаўнікам рэдакцыі таксама прапанавана з'ехаць.
«Працаваць журналістам незалежнага выдання ўнутры краіны раўнацэнна самагубству. Ты проста ідзеш у турму паводле крымінальнага артыкула».